четверг, 16 апреля 2015 г.

ЯК ІМПЭРСКАЯ РАСЕЯ ПАРАЗІТУЕ НА БЕЛАРУСІ

На гэтым тыдні прафэсар Багданкевіч заявіў на “Радыё Свабода”: “Беларусь поўнасьцю залежыць сёньня ад Расеі. Яна ня можа праводзіць самастойную эканамічную палітыку. Яна ўжо заключыла Эўразійскае пагадненьне і далей будзе губляць свой сувэрэнітэт. Бо яна жыве дзякуючы дапамозе Расеі — і па ільготных цэнах на энэрганосьбіты, і па зьнешніх крэдытахі па збыце прадукцыі, і па пастаўках нафты.Мы поўнасьцюэканамічназалежныяад Расеі...
Раней мы ўжо казалі і даказалі праз прыклады, што аніякіх ільготных цэнаў для Беларусі не існуе. Наша краіна адмыслова прывязана эканамічна, палітычна, вайскова да Расеі. Але праф. Багданкевіч і іншыя вядомыя асобы раз за разам упарта паўтараюць, што Беларусь “жыве дзякуючы дапамозе Расеі ”... Таму мы ізноў вымушаны доказна паўтараць: Расея паразітуе на Беларусі, і гэта адбываецца выключна дзякуючы палітыцы прарасейскага рэжыма Лукашэнкі, які мэтанакіравана спрыяе захопу эканомікі Беларусі і ліквідацыі яе сувэрэнітэта.
Пачынаючы з кебічаўскіх часоў ў Беларусі пануе думка (якой нязьменна прытрымліваюцца і якая шырока прапагандуецца на працягу апошніх дзясяткаў гадоў шэрагамі незалежных эканамістаў, палітолягаў, журналістаў), што маўляў – дзякуючы Расеі трымаецца эканоміка нашай краіны, а з вуснаў “лидеров оппозиции” падобнае сьцьвярджэньне трансфармуецца ў словы: Москва спонсирует режим и необходимо добиваться прекращения спонсирования”. Гэтая думка лічыцца абавязковай, пры любым узгадваньні аналітыкамі ўзаемаадносінаў паміж Крамлём і “беларускай” уладай. Наўмысна ў падсьвядомасьць беларусаў шмат гадоў заганяецца дэмаралізуючая ўстаноўка: “мы, белоруссы, без России не проживём”.
Але ніводны(!) з такіх аналітыкаў не паставіў пытаньне: а калі і каму Расея, на працягу усёй сваёй гісторыі, дапамагала ці дапамагае узьняць эканоміку, якой краіне? Няма ў гісторыі такога прыкладу, бо “дапамога” Расеі іншым краінам заўсёды прыводзіла іх то да стану эканомікі Паўночнай Карэі, то да эканомікі кастраўскай Кубы. Мэта расейскай “дапамогі” заўсёды была і ёсьць адна – замацаваць зону свайго ўплыву ў сьвеце (у рэгіёне) дзеля супрацьстаяньня ЗША і Захаду.
А зараз давайце паглядзім, ці сапраўды Беларусь купляе ў Расеі энэргарэсурсы па заніжаных коштах, ці сапраўды Расея такая некарысьлівая, мае “щедрую душу”. Восьтолькінекалькіпрыкладаў, звелізарнайіх колькасьці,беларускіхшчадротаўдляРасеі, шчадротаў закоштбеларускаганароду, беларускайдзяржавы.
Прэмьер-міністр В.Кебіч, 5 студзеня 1994 года падпісаў кабальнае, антыдзяржаўнае "Пагадненьне паміж Урадам Расейскай Фэдэрацыі і Ўрадам Рэспублікі Беларусь аб пастаўцы прыроднага газа ў Рэспубліку Беларусь і стварэньні сістэмы транзітных газаправодаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". Згодна гэтаму пагадненьню, тэрмін якога заканчваецца ў 2015 г. (але працягваецца на наступныя пяць гадоў, калі Беларусь не папярэдзіць аб скасаваньні пагадненьня, самае малае, за чатыры гады), Беларусь ўзяла на сябе абавязак "предоставления земель во владение, пользование, распоряжение или собственность Российскому акционерному обществу "Газпром". Гэта значыць, што Расеі была дадзена магчымасьць не плаціць аніякай(!) арэнднай платы за зямлю пад газатрубаправодамі, падземнымі газасховішчамі і іншымі аб'ектамі "Газпрома". Толькі пад газаправодам "Ямал-Эўропа" Расеі, без арэднай платы (за выключэньнем земляў пад газакампрэсарнымі станцыямі), перададзена 57,5 кв. кіламэтраў беларускай зямлі (газаправод "Ямал-Эўропа" цягнецца праз нашу краіну на 575 км. Шырыня ахоўнай зоны газаправода (у кожны бок ад яго) – 50 м, агульная ахоўная зона – 100 м). Мы ня будзем пералічваць усе газа- і нафтапровады, якія ідуць па беларускай зямлі, іх шмат. На схеме паказаны толькі буйныя газаправоды.

Газаправоды

У тэме беларускіх трубаправодаў ёсьць яшчэ шмат цікавага. У адрозьненьне ад сістэмы магістральных нафтапровадаў, існуе сетка трубапровадаў для транспартыроўкі паліва. Праз беларускую тэрыторыю пракладзены тры магістральных трубапровада, па іх ажыцяўляецца перакачка дызельнага паліва і бензіна. Іх агульны працяг 913 км., а гадавая прапускная здольнасьць – 90 млн.т. Зь іх толькі 1 млн. т. перакачваецца па лініі Наваполацк-Менск, астатнія нафтапрадукты – транзітныя. Але ёсьць адна акалічнасьць, згодна падпісанаму кебічаўскай уладай у кастрычніку 1992 года Бішкекскага пагадненьня краін – удзельніц СНД беларускія ўчасткі трубаправода... сталі расейскай уласнасьцю. Пазьней яны ўвайшлі ў склад "Транснефтепродукт".
Гэтаму расейскаму "Транснефтепродукт" праз прыватнае(!) вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Запад-Транснефтепродукт" належыць уся сістэма магістральных нафтапрадуктапровадаў і два нафтаперапрацоўчых завода на тэрыторыі Беларусі. Транзіт нафтапрадуктаў (сярэднегадавы аб'ём 9 млн. т.) ажыцяўляе гэтае прадпрыемства па магістральнаму трубаправоду, які ёсьць уласнасьцю расейскага боку. (Хочацца вельмі горача "падзякаваць" Кебіча і "гаранта незалежнасьці" за такое іх спрыяньне таму, што тое, што павінна належыць беларускаму народу, належыць "русскому брату" і прыносіць прыбытак не беларусам, а "русским братьям". Ну, мяркуем, што ўсё яшчэ наперадзе...) Схема беларускіх нафтаправодаў, пададзеная ніжэй, паказвае толькі магістральныя нафтаправоды і не адлюстроўвае цалкам усю беларускую сетку нафтапрадуктаправодаў.

Нафтаправод

Тое, што адшчыкваецца з дапамогай рэжыму рознымі замежнымі бандытамі, махлярамі, прайдзісьветамі ад народнага багацьця Беларусі абсалютна відавочна вымяраецца  мільярдамі і мільярдамі даляраў. Ад беларускай грамадскасьці старанна хаваецца ўсё, што зьвязана з тым, каму належаць (дакладней, хто украў) беларускія нафта- і газаправоды, прадуктатрубаправоды, аб'ёмы пракачкі і шмат што іншае. Але самае дзіўнае, што беларускія  незалежныя эканамісты, палітолягі, ніколі(!), не вядуць размову пра тарыфы (з мэтаю параўнаць) – на адпаведныя паслугі ў іншых краінах (аплата арэнды зямлі пад трубаправодамі, транзітная пракачка нафты, газа, бензіна...)– у Польшчы, Летуве, Нямеччыне, Чэхіі...
Разамзтымадзначым, штоз-запродажу рэжымам "Белтрансгаза" Расеі, расейцыплоцяцьзатранзіт ... фактычна "Газпраму",бозараз "Белтрансгаз" належыць "Газпраму".Тут варта прывесьці словы А.Мілера, галавы "Газпрама": "газотранспортная система Беларуси сегодня находится в собственности "Газпрома". ... это будет стопроцентная надежность поставок в Восточную Европу, потому что, если говорить о поставках газа в Польшу, мы будем фактически поставлять из своей газпромовской трубы на границе Польши: фактически это бестранзитный вариант". 
Дадзімтакінадзвычайкрасамоўныпрыклад, адноснатарыфаўнатранзіт, якідасьцьпэўнаеўяўленьнедляпараўнаньня, –падыходдатарыфнайпалітыкіантыбеларускагарэжымуіпадыходурадаўпрыбалтыйскіхпостсавецкіхкраінаў.Начальнік Калінінградскай чыгункі С. Каламеец абураны высокімі тарыфамі Летувы (у параўнаньні з беларускімі) адзначыў: "При транспортировке бензина от станции Сургут до станции Калининград по территории Литвы проходит 6 процентов пути. При этом доля Литовских железных дорог в сквозном тарифе перевозки достигает 54 процентов, - На Белоруссию приходится 11 процентов пути, а доля Белорусской железной дороги в тарифе составляет 13 процентов".
Безумоўна, трубаправодны транспарт самы істотны складнік транзіта, але ёсьць і іншыя шляхі для транзіта расейскіх грузаў праз Беларусь – чыгуначны, аўтадарожны, паветраны, ЛЭП. Трэба адзначыць, што праз тэрыторыю Беларусі выконваецца тразітам 95% палётаў. Праз Беларускую чыгунку праходзіць частка транзітных расейскіх зьнешнегандлёвых грузаў, якія складаюць ад агульнага аб'ёма больш за 90%. Што тычыцца аўтадарожнага транзіта, які пастаянна ўзрастае, то прыкладна 80% расейскіх зьнешнегандлёвых перавозак (20 млн. т.) аўтамабільным транспартам ажыцяўляецца праз Беларусь. Агульны зьнешнегандлёвы абарот расейскіх грузаў (транзіт) праз Беларусь істотна перавышае 100 млн. тон.
У нашых прыбалтыйскіх суседзяў пануе наступны пункт погляду – у часы незалежнасьці транзіт грузавых плыняў стаў адной зь вядучых галінаў эканомікі, частка якой у Валавым Унутраным Прадукце  (ВВП) дасягнула 15%, разам са спадарожнымі галінамі – нават 20%, а па некаторых ацэнках сягае да 30% Валавага Ўнутранага Прадукта. А транспартны сэктар Беларусі дае ўдзельную вагу ўВалавым Унутраным Прадукце    (ВВП)  толькі... 6,6%, пры гэтым транспартныя магчымасьці Беларусі, адносна транзіта, непараўнальна перавышаюць сукупныя магчымасьці нашых прыбалтыйскіх суседзяў.
Беларускія адмыслоўцы-эканамісты, тым ня меньш, з захапленьнем кажуць: "У нас цена на газ – 166 долларов, в то время как Польше Россия продает его по 400 долларов, Украине – 450-500 долларов". Сапраўды, гэта ж такі альтруізм, Расея з сябе, дзеля "младшего брата" апошнюю кашулю здыме...
Можна было б у гэта паверыць, калі б мы не бачылі відавочнае – непрыхаванае рабаўніцтва Беларусі расейскімі акупантамі і калябарантамі. Ды і не толькі праз транзіт рабуецца Беларусь... І тое, што час ад часу Расея дае "гаранту незалежнасьці" 2-3 мільярды даляраў у год на ягоную падтрымку, не павінна ўводзіць беларусаў у зман, бо крадзе Расея, з дапамогай свайго рэжыму ў Беларусі, мільярды і мільярды даляраў штогод. Ну дык чаму б і ня кінуць на ўтрыманьне прарасейскага рэжыму нейкія дробязі? 
Украіна знайшла ў сабе сілы, каб паўстаць супраць айчынных і расейскіх рабаўнікоў, якія рабавалі ўкраінскі народ. Мы бачым да чаго гэта прывяло – адбываецца ўзброеная расейская агрэсія супраць украінскага народа, украінскай дзяржаўнасьці. Але нягледзячы ні нашто Ўкраіна пераможа.
У Беларусі сітуацыя іншая, чым ва Ўкраіне, але і беларусы ментальна іншыя, чым украінцы.  Беларусы, якія былі пад значна большым прэсам русіфікацыі, знаходзілі ў сабе сілы для паўстаньняў (18-19 ст.ст.) і для партызанскай барацьбы (20 ст.). Адметна тое, што беларускі нацыянальны супраціў паўставаў у самых неверагодных умовах, калі трэба было змагацца супраць і аднаго, і другога акупантаў. Зараз акупант адзін – фашыстоўская Расія. Хада падзеяў сьведчыць, што імкненьне беларусаў да волі не зьнішчана, гэта бачна ўсё больш і больш... Хай не адразу, але сьвет заўсёды прыходзіць на дапамогу таму народу, які змагаецца, які не здаецца, які верыць найперш у свае сілы і ў сваю перамогу.
Вышэй, мы сьцісла, на прыкладах, паказалі, як Расея з дапамогай свайго акупацыйнага рэжыму ў Беларусі непрыхавана рабуе нашу краіну ў эканамічнай сфэры, маскіруючы ўсё гэта шматгадовай хлусьлівай прапагандай у дзяржаўных расейскіх СМІ, а таксама перапевам гэтай хлусьні рэжымнымі СМІ – размовамі пра “халяўныя кошты на расейскі газ і нафту для Беларусі”. Зараз, у матарыяле выкладзеным ніжэй, мы пакажам, як адбываецца рабаўніцтва Беларусі ў вайсковай сфэры, як беларуская тэрыторыя ібеларускае войска выкарыстоўваюцца ў інтарэсах Расеі супраць інтарэсаў беларускай нацыі, беларускай дзяржавы.
Некалі, за саўдэпаўскімі часамі, ў Латвіі (Скрундэ) існавала расейская вайсковая базаРЛС (знішчаная латышскай дзяржавай), аналягічная той, якая існуе сёньня пад беларускімі Ганцавічамі. ЗначнасьцьдляРасеіГанцавічскай (Баранавічскай) РЛСнепрыхаванаахарактарызаваўрасейсківаенныаглядальнікП.Фельгенгауэр: “РадарсапраўдывельміважныбезягоРасеі – нікудыВельмі вялікіе грошы былі ўкладзеныя ў яго дабудову. ...Перамясціць РЛС, якая стаіць пад Баранавічамі цяпер, у прынцыпе немагчыма, страта гэтага радара створыць сур'ёзныя праблемы. ...Гэтыя аб'екты (маецца на ўвазе і расейская база каля Вілейкі,. з-га Бенедзікта.) настолькі патрэбныя Расеі, што, магчыма, Расея можа праігнараваць прынцып беларускага суверэнітэту і паспрабуе абараніць гэтыя аб'екты нават ваеннай сілай...” (Можна падумаць, што нехта ў гэтым сумняецца...)
Важна нагадаць, што нерухомасьць і зямля пад базай зьяўляюцца беларускай уласнасьцю, але згодна ранейшым дамоўленасьцям рэжыму з Крамлём, не прадугледжваецца спагнаньня з расейцаў платы за Ганцавіцкую РЛС, бо яшчэ ў 1995 годзе было падпісана пагадненьне, згодна зь якім нерухомасьць і ўчастак  зямлі пад радар перадаюцца расейскаму боку на 25 гадоў без кампенсацыі падаткаў. (Для параўнаньня нагадаем, што за сваю вайсковую базу – цэнтр радыёэлектроннай выведкі  ГРУ, каля Гаваны, Расея плаціла Кубе 200 млн. даляраў штогод).
Тыя размовы, якія тычацца сімвалічнай аплаты ў 5-7 млн. дал. за аналягічныя станцыі (напрыклад у Азэрбайджане) зьяўляюцца проста сьмешнымі, бо толькі электраэнэргіі, станцыі такога тыпу, спажываюць у год  на 10 млн. даляраў (напрыклад, Азербайджан гатовы даць расейскаму комплексу статус ваеннай базы, але з штогадовай арэнднай платай 240 млн. даляраў.)  Ды і ўтрыманьне станцыі не абмяжоўваецца адной толькі электраэнэргіяй. Адзначым, што колькасьць расейскіх ваеннаслужачых на базе  каля Ганцавіч 2 тысячы, а мясцовыя вольнанаёмныя складаюць каля 15%.
Наступная расейская ваенная база ў Вілейцы – “Антэй”, умовы арэнды для базы такія ж самыя, як і для Ганцавічскай базы “Волга”, гэта значыць – нічога ў беларускі бюджэт не паступае, а наадварот... Базу абслугоўваюць 350 ваеннаслужачых Расеі і плюс вольнанаёмныя грамадзяне Беларусі. Як сьведчаць расейскія адмыслоўцы: “Неабходнасьць ўтрыманьня менавіта тут такога аб'екта выклікана тым, што звязацца напрамую з Масквы з камандзірам падводнай лодкі, якая знаходзіцца ў аддалёным раёне Сусьветнага акіяна, вельмі цяжка, а часам проста немагчыма. Для ўстойлівай сувязі неабходны рэтрансляваны ўзмацняльнік сігналу, якім і з'яўляецца радыёстанцыя “Антэй”, станцыя “Вілейка” ажыццяўляе двухбаковую кадаваную сувязь каманднага пункта ВМФ Расеі з нашымі падводнымі лодкамі ў сусветным акіяне. У выпадку вайны яна можа быць выкарыстана для выдачы цэлеўказаньня расейскім падводным лодкам для атакі. Кіраўніцтва Беларусі таксама не спаганяе плату за выкарыстанне каналаў сувязі.” Дарэчы, як і ў папярэднім выпадку, ні адзін падатак у мясцовы бюджэт не спаганяецца.
У 1995 годзе зямля Вілейскай і Ганцавічскай расейскіх вайсковых базаў было перададзена Расеі. Падарунак, за кошт беларускага народу, быў зроблены "гарантам незадежнасьці", агульная плошча базаў складае 8,5 кв. кіламэтраў, і таксама ўсё перададзена задарма.
(Для параўнаньня, давайце даведаемся, якія міжнародныя кошты на зямлю ў іншых дзяржавах Эўропы. Напрыклад, ваенная база ЗША "Рамштайн" у Нямеччыне, плошчай 12 кв. кіламэтраў (1200 га) аплочаецца амэрыканцамі ў памеры 1,5 млрд. эўра штогод. А тут, такі падарунак Расеі ад антыбеларускай улады, падарунак, які шматкроць перавышае сумарныя 66 кв. км., бо казалі мы толькі пра дзьве базы і адзін нафтапровад “Ямал-Эўропа” на беларускай зямлі, а трубапровадаў у нас значна болей, ды і баз стала болей...)
Зараз можна канстатаваць, што сёньня ажыцяўляецца стварэньне новых расейскіх ваенных базаў на беларускай зямлі і як звычайна за беларускі кошт. Няма сумненьняў, што за авіяцыйнымі базамі, якія паўстаюць сёньня, плянуецца  размяшчэньне базаў іншых відаў расейскіх войскаў. За цынічнай фармулёўкай – “Для вооруженной защиты Союзного государства при отражении внешней агрессии создается региональная группировка войск (сил), применение которой осуществляется на плановой основе в соответствии с решением Высшего Государственного Совета Союзного государства” – хаваецца сутнасьць таго, што Беларусь – закладнік расейскай фашыстоўскай імпэрыі, ахвяра, кінутая на зьнішчэньне, дзеля імпэрскіх інтарэсаў Расеі. Няма і не было ў Беларусі ворага больш страшнага і бязлітаснага, чым нашчадак і пераемнік Залатой Арды – крывавая Расея.
З-за супярэчлівых зьвестак абсалютна немагчыма даць ацэнку тых сродкаў, якія затрачвае наша краіна на ўзбраеньне, а тое што беларускія сродкі, і не малыя, затрачваюцца – бясспрэчна. Згодна адных крыніцаў, пераважна расейскіх, – Беларусь атрымлівае ўзбраеньне абсалютна бесплатна, згодна другіх – беларускіх крыніцаў, мы атрымліваем узбраеньне ці то за частковую (ільготную) аплату, ці то за кошты, як і для расейскага войска. Вядома, напрыклад, што комплекс С-300 (якіх у Беларусі не адзін дывізіён) каштуе 90 млн. даляраў. А ёсьць яшчэ зенітныя ракетныя комплексы “Бук”, “Оса”, “Стрела-10”, “Тор-М2”, авіяцыя ... І ўсё гэта абараняе не Беларусь, а Расею...
Войска, якое лічыцца беларускім, на самой справе не прызначана для абароны Беларусі. Мэта існаваньня гэтага войска адна – абарона імпэрскай Расеі. Войска, якое абсалютна пераважна складаецца з беларускіх людзей і ўтрымліваецца за кошт(!) Беларусі прызначана толькі для абароны інтарэсаў варожай Беларусі дзяржавы – Расеі.
Вядомы беларускі палітык і журналіст С.Навумчык сказаў (у ФБ): “У Беларусі войска – дзесятак дывізій, з добрай тэхнікай, але бараніць Беларусь яно ня будзе. Бараніць не ад фантомнага “ворага” ў абліччы НАТА, а ад рэальнага – пуцінскай Расеі. У ніжэйшых афіцэраў мазгі прамытыя заклікамі “Мы-з Расеяй”, сярэднія – скончылі расейскія вучэльні, ну а генэралітэт – мае дыплёмы маскоўскіх акадэмій і, у значнай колькасьці – месца народжаньнем Расею і расейскія пашпарты. Газэта Мінабароны рэгулярна піша пра распад СССР як злачынства, беларуская мова ў войску фактычна забаронена. (Што гэта за войска, дзе забаронена дзяржаўная мова? Правільны адказ: войска іншай дзяржавы). Нарэшце, вайсковая дактрына РБ – арганічная частка вайсковай дактрыны АДКБ, якая распрацоўваецца маскоўкім Генштабам.
Дададзім, што беларуская дзяржава ўтрымлівае тысячы і тысячы расейскіх асаднікаў-адстаўнікоў. Няма неабходнасьці казаць пра вядомае – антыбеларускія настроі гэтых асаднікаў-адстаўнікоў і іх сем’яў. Праз расейскіх асаднікаў-адстаўнікоў (а хапае адстаўнікоў і беларусаў па паходжаньню, але з выкручанымі расейскай прапагандай глуздамі) вядзецца расьперазаная антыбеларуская дзейнасьць, якая ў першую чаргу скіраваная на беларускую моладзь. Адкрыта дзейнічаюць “беларускія” казакі, розныя прарасейскія арганізацыі пад эгідай чэкіскага “Россотрудничество”, у гэтым жа антыбеларускім рэчышчы дзейнічае і Беларуская Праваслаўная Царква (філія РПЦ на Беларусі).
Тая колькасьць шматлікіх мільярдаў і мільярдаў даляраў, якія крадзе Расея з дапамогай прарасейскага рэжыму ў Беларусі, у розных накірунках беларускай гаспадаркі – эканамічных, фінансавых, вайсковых – уражвае.І хоць скрадзенае можна падлічыць даволі прыблізна, расейскае рабаўніцтва схаваць немагчыма, нягледзячы на тое, што шмат утойваецца ад беларускай грамадскасьці. Сапраўдныя лічбы стануць вядомымі толькі пасьля ліквідацыі расейскай акупацыйнай улады ў Беларусі.  
Некаторыя недасьведчаныя, недальнабачныя беларускія палітыкі кажуць, што Расея не ў стане плаціць Беларусі па сусьветных коштах за транзіт,  за вайсковыя базы, за ахову яе інтарэсаў беларускім войскам, і што яна не будзе плаціць. Вельмі магчыма, што гэта так. Але чаму тады Беларусь, напрыклад, павінна за расейскія энэргапастаўкі расплочвацца сваім суверэнітэтам, сваімі стратэгічнымі прадпрыемствамі і г.д.? Такое адбываецца таму, што ўлада на Беларусі прарасейская, залежыць ад Расеі, а не ад беларускага народу. Пры нармальных, цывілізаваных узаемаадносінах паміж краінамі, павінна быць узаемавыгадным супрацоўніцтва, а не тое што мы бачым – паразітаваньне імпэрскай Расеі на Беларусі... Расея была і ёсьць  беларусам – ворагам, Расея – гэта сьмерць. І так будзе заўсёды, пакуль яна ня зьнікне.
Прыклады Грузіі, Украіны сьведчаць, што вызваленьне з-пад расейскага прыгнёту не прыходзіць само.  Няма сумненьняў і ў тым, што ў сваю чаргу беларусы ўсё больш разумеюць тую жахлівую сітуацыю ў якой апынулася наша родная краіна. Хіба можна было некалькі гадоў таму ўявіць, што беларусы пачнуць дабраахвотна запісвацца ва ўкраінскія аддзелы для сумеснай з братнім украінскім народам узброенай барацьбы з расейскі агрэсарам? І, мяркуючы па ўсяму, гэты рух павялічваецца. Хіба можна было ўявіць некалькі гадоў таму, што заклік нацыянальнага беларускага лідара да падрыхтоўкі годнага адпору расейскаму акупанту сустрэне такое разуменьне і ўспрыняцьце сказанага?
Няма спадзяваньняў на тое, што Расея раптам будзе шукаць замірэньня, зьменіць сваё стаўленьне да іншых народаў, якія жадаюць быць незалежнымі ад расейскага дыктату. Гэтага ня будзе, бо сьвядомасьць імпэрскай расейскай сутнасьці супярэчыць такім паводзінам. А таму беларусам трэба рыхтавацца і рыхтавацца сур'ёзна, бо акупанты самі не сыходзяць...

Комментариев нет:

Отправить комментарий