пятница, 12 июня 2015 г.

Пілоты Dreamliner паказалі ўражлівае відэа вертыкальнага ўзлёту лайнера



У Сеціве апублікавалі неверагодны ролік уражлівага палёту пасажырскага самалёта кампаніі Vietnam Airlines. Рыхтуючыся да авiяшоў у Парыжы, пілоты паказалі шалёныя трукі ў паветры, па-майстэрску кіруючы пасажырскім лайнерам 787-9 Dreamliner. Азначанае паветранае судна можа перавозіць да 355 пасажыраў, піша BuzzFeed.



На відэа пілоты ўздымалі самалёт фактычна вертыкальна падчас узлёту і пераварочвалі яго на бок у небе. За дзень з моманту публікацыі ролік сабраў на YouTube амаль паўмільёна праглядаў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий