Фота: Вячэрні Брэст, http://www.vb.by/society/desantniki_bel_ros.html
«Пскоўскія дэсантнікі» з дывізіі, вайскоўцы якой таямніча загінулі летась ва Ўкраіне, 14-16 красавіка правялі сумесныя тактычныя вучэньні зь беларускімі.
«З Расеі для ўдзелу ў вучэньнях прыехалі не салдаты тэрміновай службы, а бывалыя кантрактнікі, частка якіх прайшла службу ў гарачых кропках», — паведамляе выданьне Вячэрні Брэст.
У вучэньнях прынялі ўдзел мабільны батальён 38-й асобнай гвардзейскай брыгады УС Беларусі і вайскоўцы парашутна-дэсантнага палку 76-й гвардзейска дэсантна-штурмавой дывізіі ПДВ УС Расеі (г. Пскоў). Агулам удзельнічалі 400 вайскоўцаў.
Расейскія СМІ паведамлялі, што на працягу баявых дзеяньняў на тэрыторыі Ўкраіны 1-я рота 76-й пскоўскай дывізіі была цалкам зьнішчаная
Пракуратура Расеі называла гібель «пскоўскіх дэсантнікаў» дзяржаўнай таямніцай і паведаміла, што яны загінулі «ня ў месцах пастаяннай дысьлякацыі».
Зьвесткі пра таямнічыя магілы на пскоўскіх могілках, у якіх могуць быць пахаваныя загінулыя ва Ўкраіне вайскоўцы, зьявіліся ў СМІ пры канцы жніўня 2014.
Комментариев нет:
Отправить комментарий